Ад сёння Расея перастае быць партнёрам NATO і становіцца пагрозай


У першы дзень саміту NATO ў Мадрыдзе з’явіліся дэталі мемарандума па запрашэнні Фінляндыі і Швецыі ў NATA. Хутчэй за ўсё гэтыя скандынаўскія краіны прымуць у Альянс яшчэ да канца 2022 года пры ўмове, што хутка адбудзецца ратыфікацыя пагаднення ва ўсіх 30ць краінах-удзельніцах NATO.

Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг з заяўкамі Швецыі і Фінляндыі на членства. 2022 г.
Фота: Reuters

«Зʼявілася неафіцыйная інфармацыя пра тое, што паўплывала на прэзідэнта Турэччыны Рэджэпа Эрдагана зняць сваё вета на далучэнне гэтых краін. Гаворыцца, што ЗША, асабіста Джо Байдэн паразмаўляў з ім, з Эрдаганам за кулісамі і прапанаваў задаволіць запыт Турэччыны на 40 самалётаў F-16 і пастаўку 80 пакетаў для мадэрнізацыі ўжо існуючых на ўзбраенні самалётаў F-16. Гэта неафіцыйная інфармацыя, але вельмі верагодна, што так і адбылося», – паведаміў старэйшы рэдактар і журналіст Сяргей Пеляса з залі паседжання NATO.

Таксама на Эрдагана паўплывала згода прадстаўнікоў Швецыі дапамагаць Турэччыне ў абароне і выдаваць курдаў, якіх турэцкі бак лічыць тэрарыстамі – гэта спіс з 10ці асобаў, якія зараз знаходзяцца на тэрыторыі Швецыі.

Hавiны
«Гэта немагчыма!» Эрдаган заявіў, што Турэччына супраць далучэння Швецыі і Фінляндыі да NATO
2022.05.16 22:29

Зʼявіліся дэталі схемы, паводле якой NATO будзе бараніць свой усходні фланг. Па-першае, будуць павялічаныя тыя батальённыя групы, якія ўжо ёсць, да памеру брыгады ў 1000 ці 1200 чалавек. Па-другое, будзе рэалізаваны так званы «нямецкі план» – гэта мадэль, якую прапанавала Нямеччына, паводле якой кожная краіна-ўдзельніца прызначыць свае сілы для абароны канкрэтнай дзяржавы на Усходзе.

«На прыклад, пачынаецца з Нямеччыны. Нямеччына вызначыць сваю канкрэтную брыгаду, якая будзе абараняць Літву. Асабовы склад будзе знаходзіцца ў Нямеччыне, на ратацыйнай базе, будуць ездзіць трэнавацца ў Літву з мясцовымі ўзброенымі сіламі і, хутчэй за ўсё, тэхніка і ўзбраенне будзе знаходзіцца там, у Літве. Загадзя будзе размешчаная тэхніка.

То бок NATO загадзя размесціць узбраенне, паліва, цяжкую тэхніку, танкі, на тэрыторыі краін усходняга флангу і ў выпадку крызісу толькі асабовы склад будуць перакідаць на Усход у Польшчу і ў дзяржавы Балтыі», – паведаміў Сяргей Пеляса.

Акрамя гэтага ЗША плануе размесціць у Еўропе дадатковую брыгаду на ратацыйнай аснове ў Румыніі, а ў Польшчы зʼявіцца сталы штаб 5-га корпусу арміі ЗША. Пакуль у Польшчы было каля 600 амерыканскіх вайскоўцаў, цяпер штаб будзе кіраваць 10 тысячамі амерыканскіх вайскоўцаў у Польшчы. Агулам у Еўропе 100 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: NATO North Atlantic Treaty Organization / Flickr

На саміце NATO была зацверджана новая стратэгічная канцэпцыя да 2030 года. Гэта гістарычны дакумент, паводле якога Расея перастае быць партнёрам NATO і прызнаецца пагрозай, але не ворагам.

У Мадрыдскай дэкларацыі, якую прынялі ўсе 30 кіраўнікоў краін-удзельніц NATO ёсць пункт, які датычыцца агрэсіі Расеі супраць Украіны і там пазначана Беларусь як саўдзельніца ў вайне супраць Украіны.

Паводле цяперашняга саміту ўдзельнікі павялічаць колькасць сілаў хуткага рэагавання ў восем разоў: з 40 тысячаў да 300 тысячаў. Акрамя таго, ЗША робяць унёсак у абарону Еўропы, а Балтыйскае мора фактычна стане ўнутраным морам NATO праз далучэнне Швецыі і Фінляндыі, а мяжа Паўночна-атлантычнага Альянсу з Расеяй павялічыцца на 1600 кіламетраў.

Прэзідэнт ЗША Джо Байден заявіў, што Пуцін хоча «фінляндызаваць» усю Еўропу, а замест гэтага атрымае NATОізацыю Еўропы.

«Фінляндызацыя» – гэта такі тэрмін, які абазначае нейтральнасць у знешняй палітыцы, каб супакоіць патэнцыйную расейскую агрэсію. Фінляндыя пасля Другой Сусветнай менавіта гэтым і займалася: цягам дзясяткаў гадоў была нейтральнай дзяржавай. Так вось, гэтая эпоха сканчаецца, Фінляндыя і Швецыя, таксама нейтральная дзяржава, уступаюць у NATO і Еўропа NATOізуецца. Цалкам супрацьлеглы эфект атрымлівае Уладзімір Пуцін. Дзеверы NATO адчыненыя і для Украіны і для Грузіі, тут не раз гэта сёння паўтаралі«, – паведаміў наш журналіст.

Таксама Джо Байден заявіў, што павялічыць ваенна-марскія сілы: будуць адпраўлены ў Іспанію 2 эскадраных мінаносца, а на тэрыторыі Вялікай Брытаніі будуць дыслацыравацца яшчэ дзве эскадрыллі самалётаў F-35.

Аналітыка
Чым скончыцца ядравы шантаж на фоне калінінградскага крызісу?
2022.06.28 19:40

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў