Еўразвяз не плануе змяняць цану на шэнгенскія візы для беларусаў


Прэс-сакратарка Еўрапейскай службы замежнапалітычнай дзейнасці Набіла Масралі заявіла, што Еўразвяз робіць усё магчымае, каб праз дзеянні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі не быў ізаляваны беларускі народ. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

«Рашэнне аб прыпыненні дзеяння пагаднення аб рэадмісіі не азначае аўтаматычнага прыпынення дзеяння пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж ЕЗ і Беларуссю ў адпаведнасці з артыкулам аб прыпыненні візавага рэжыму, – сказала Набіла Масралі брусельскаму карэспандэнту «Свабоды» Рыкарду Юзьвяку. – Варта нагадаць, што пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму ёсць адным з найбольш важных інструментаў, якія мы маем для падтрымання моцных чалавечых сувязяў паміж ЕЗ і беларускім народам. Гэта застаецца асноўнай мэтаю Еўразвязу. Дзеянні рэжыму Лукашэнкі ізалююць краіну, але мы робім усё магчымае, каб пры гэтым не быў ізаляваны беларускі народ».

Нагадаем, спрашчэнне візавага рэжыму (дзякуючы якому цану на візы для беларусаў знізілі з 80 да 35 еўраў) прымалася ў адным пакеце з дамоваю аб рэадмісіі (прыём грамадзянаў, якія падлягаюць дэпартацыі). Учора ў МЗС Беларусі заявілі аб выхадзе з ініцыятывы Еўразвязу «Усходняе партнёрства» і прыпыненні дзеяння дамовы аб рэадмісіі.

Hавiны
Еўрапейская служба замежнапалітычнай дзейнасці: улады Беларусі зрабілі яшчэ адзін крок да самаізаляцыі
2021.06.29 11:43

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў