У Празе ўзламалі машыну і скралі рэчы Сахашчыка, следчыя лічаць, што гэта спецслужбоўцы


Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК) у справе абароны і нацыянальнай бяспекі Валер Сахашчык зладзіў у Празе шэраг сустрэчаў, пра вынікі якіх распавёў у сваім Telegram-канале

Валер Сахашчык падчас візіту ў Празе.
Фота: Валер Сахашчык / Telegram

Валеры Сахашчык у Чэхіі сустрэўся з шэрагам еўрапейскіх палітыкаў, якія займаюцца пытаннямі абароны. У выніку сустрэч бакі дамовіліся абменьвацца інфармацыяй у сферы бяспекі Беларусі і рэгіёна, аб супрацы з мэтай перадухілення вайсковых і гібрыдных пагрозаў у дачыненні да Беларусі і суседніх дзяржаў. Важным сталася таксама дамова супрацьдзеяння спробам Расеі выкарыстоўваць Беларусь у мэтах ядравага шантажу.

Палітык таксама паведамляе, што падчас паездкі невядомыя зламыснікі ўзламалі машыну і скралі дзве сумкі з асабістымі дакументамі. Чэшскія сілавікі лічаць, што гэта праца спецслужбоўцаў.

ПраСвет
Чаму Лукашэнка запрасіў полк Каліноўскага ў Беларусь. «ПраCвет» з Сяргеем Пелясою
2023.05.26 14:37

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў