Напад на пратэстанцкіх актывістаў і хапун у Гомлі. Хроніка рэпрэсіяў 29 траўня


Рэжым у Беларусі штодня вядзе тэрор супраць грамадзянаў краіны. «Белсат» сабраў вядомыя факты палітычнага пераследу за 29 траўня.

Праваабаронцы паведамляюць пра хапун у Гомлі. Тут сілавікі схапілі не менш за пяць асобаў. Вядома, што сярод іх адна жанчына. На «пакаяльным відэа» затрыманыя распавядаюць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» рэсурсы.

Паводле рэсурсу reform, сярод затрыманых 42-гадовая фельчарка Таццяна Кірыяк, 37-гадовы Віталь Лабынёў, аматар камп’ютарных гульняў і меламан Юрый Шэўлюгін. 

Евангельскі вернік Віталь Прынеслік і яго жонка Лізавета.
Фота: viasna96 / Telegram

У судзе Цэнтральнага раёна сталіцы распачалі разглядаць крымінальную справы евангельскага верніка Віталя Прынесліка і ягонай жонкі Лізаветы. Сужонкаў абвінавачваюць у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 КК. Справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня.

Віталь і Лізавета Прынеслікі з’яўляюцца прыхаджанамі царквы «Слова жыцця». Таксама Лізавета вядомая інстаграм-блогерка, у яе больш за 50 тысяч падпісантаў.

Пастар евангельскай царквы Аляксандр Зарэцкі.
Фота: viasna96 / Telegram

Суд у Чашніках паўторна арыштаваў Аляксандра Зарэцкага, пастара з Новалукомля, на 15 содняў. Суддзя Ірына Кручыніна прызнала пастара евангельскай царквы вінаватым у распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацсетках.

Раней, 21 красавіка, тая ж суддзя арыштавала пастара на той жа тэрмін паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Аляксандра Бацько.
Фота: viasna96 / Telegram

У Ваўкавыску затрымалі дырэктара школа № 2 Аляксандра Уладзіміравіча Бацько.

Тры гады таму схапілі Сяргея Ціханоўскага. Палітвязень за кратамі з 29 траўня 2020 года. Сілавікі таксама схапілі яшчэ 15 асобаў, якія бралі ўдзел у пікеце ў Горадні.

Праз два дні праваабаронцы прызналі блогера палітычным зняволеным. Сяргей Ціханоўскі – першы палітвязень Беларусі за падзеі 2020 года. Яго асудзілі да 18 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Аналітыка
Як сілавікі сачылі за Ціханоўскім да ягонага затрымання. Публікуем дакументы спецданосаў
2023.05.29 15:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў