Улады Горадні дазволілі вывозіць «забароненыя» прадукты харчавання ў Польшчу і Літву без абмежаванняў


Гарадзенскі аблвыканкам 26 красавіка прыняў рашэнне № 210, у якім дазволіў вывозіць прадукты харчавання за мяжу без абмежаванняў.

Раней такое ж рашэнне прыняў Віцебскі аблвыканкам.

Фота: Белсат

Аднак у адрозненне ад Віцебскага аблвыканкаму, Гарадзенскі аблвыканкам дазволіў вывозіць прадукты харчавання без абмежаванняў не толькі ў выходныя дні і святы, а ўва ўсе дні дзеяння бязвізавага рэжыму да 16 траўня. Рашэнне дзее толькі для фізічных асобаў, якія вывозяць тавары для асабістага карыстання.

Раней пастанова Саўміну № 224 ад 12 красавіка ўвяла абмежаванні на вываз з Беларусі асобных відаў харчовых тавараў. Паводле гэтай пастановы, вывозіць за межы ЕАЭС можна:

  • мукі (грачанай, пшанічнай) і асобных відаў крупаў (грачаных, рысавых, манных, аўсяных, аўсяных шматкоў, проса) – да 1 кг;
  • макаронных вырабаў – да 1 кг;
  • цукру, солі – да 1 кг;
  • алею – да 1 літра;
  • кансерваў мясных, малочных і рыбных (за выняткам кансерваў для дзіцячага харчавання) – да 3 слоікаў ці бляшанак.

Урад прадугледзеў магчымасць аблвыканкамам прымаць пастановы аб вывазе гэтых прадуктаў без абмежаванняў.

Hавiны
З Віцебскай вобласці дазволілі вывозіць больш за кіло «забароненых» прадуктаў
2022.04.28 11:05

АД belsat.eu

Стужка навінаў