Што не так з фільмам «Забіць Лукашэнку». Ці ёсць у ім доказы сувязі гісторыі з ЗША? У інтэрв’ю Аліне Коўшык аналізуе Анатоль Лябедзька, дырэктар Цэнтру «Еўрапейскі дыялог».
Палітык заявіў што фільм гэта
«Поўнае фіаска сцэнарыстаў. Самы моцны правал што не ўдалося гледача пераканаць у тым, што пераварот, які нібыта рыхтавалі змоўшчыкі, ён з’яўляецца часткаю міжнароднай змовы за якой стаяць магутныя Злучаныя штаты Амерыкі».
Паводле Анатоля Лябедзькі ў фільме няма ніводнага доказу ўдзелу ЗША, нават намёку.
«Нельга лічыць доказам амерыканскі пашпарт Ярася Зянковіча ці факт ягонай размовы з супрацоўнікам амбасады».
Гэта не доказы, лічыць Анатоль Лябедзька.
Больш пра змест інтэрв’ю:
Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum; Valery Sharifulin / TASS / Forum.
Інтэрв’ю запісалі для праграмы “Прасвет” 29 красавіка 2021 г.