«Пакрыўджаныя. Беларусь». Чытанне п’есы Андрэя Курэйчыка аб пратэстах, якую паставілі ў 21-й краіне


Тэлеканал «Белсат» прэзентуе чытанне п’есы беларускага драматурга Андрэя Курэйчыка «Пакрыўджаныя. Беларусь». Гэты твор паказалі на шмат якіх міжнародных пляцоўках.

Ужо 21 краіна і больш як 70 тэатраў далучыліся да чытання і паказу спектакляў паводле п’есы «Пакрыўджаныя. Беларусь». У Беларусі ж дагэтуль не было прэм’еры. Мы выпраўляем сітуацыю і паказваем чытанне твору.

«Пакрыўджаныя. Беларусь» – пʼеса беларускага драматурга Андрэя Курэйчыка, прысвечаная першаму месяцу беларускіх пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Прататыпамі герояў пʼесы сталі Аляксандр Лукашэнка і ягоны малодшы сын Мікалай, Святлана Ціханоўская, Аляксандр Тарайкоўскі, Марыя Калеснікава і іншыя рэальныя асобы.

25 верасня 2020 года пʼесу ўпершыню паставілі ў Кіеве у межах міжнароднага праекту глабальнай салідарнасці з беларускім тэатрам. У Расеі у відэаспектаклі «Пакрыўджаныя. Беларусь» ролю Пазітыўнай (зборны вобраз Марыі Калеснікавай, Святланы Ціханоўскай і Веранікі Цапкалы) выканала Лія Ахеджакава.

Паказы спектаклю і чытанні п’есы прайшлі таксама ў Латвіі, Літве, Польшчы, Швецыі, Вялікай Брытаніі, Нідэрландах, Вугоршчыне, Гон-Конгу, ЗША.

Удзельнікі Агульнаграмадзянскага маршу за свабоду. 16 жніўня, 2020 года. Mенск, Беларусь.
Фота: АВ / Vot Tak TV / Белсат

МГ belsat.eu

Стужка навінаў