У Беларусі ў панядзелак чакаецца моцны вецер


Сайт Белгідрамету выпусціў папярэджанне аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з’яве. У Беларусі абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Моцны вецер і снег. Крыніца: svidok.info

У панядзелак 30 студзеня ў шмат якіх раёнах Беларусі і ў Менску чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга ветру парывамі 15-18 м/с.

Агулам будзе пахмурна. Уначы на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі. Раніцай і ўдзень будзе снег, мокры снег і месцамі мяцеліца. У асобных раёнах – слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу панізіцца да 0°C… -5°C. Удзень паветра прагрэецца да -3°C…+2°C.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў