У Беларусі ў месцах пазбаўлення волі застаюцца амаль 200 падлеткаў


Дзве сотні няпоўнагадовых беларусаў застаюцца ў месцах пазбаўлення волі. Пра гэта БелТА паведаміў прадстаўнік Дэпартаменту выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Аляксандр Кралько.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак відэа: Упраўленне дэпартаменту выканання пакаранняў па Віцебскай вобласці / YouTube

Паводле Кралька, цяпер амаль 200 падлеткаў застаюцца ў месцах пазбаўлення волі. Артыкулаў, паводле якіх асуджаныя няпоўнагадовыя, ён не назваў, але адзначыў, што з улікам наркатычных артыкулаў колькасць зняволеных дзяўчат вырасла ўдвая:

«На сёння каля 50 % тых, хто адбывае пакаранне ў дзіцячай калоніі, сустрэлі сваё паўналецце ў месцах пазбаўлення волі. Паводле заканадаўства, яны могуць працягваць адбываць пакаранне ў дзіцячай калоніі».

Хлопцы адбываюць пакаранне ў Бабруйску, дзяўчаты – у Гомлі.

Паводле праваабаронцаў, у 2022 годзе ў выхаваўчых калоніях адбывалі пакаранне 6 палітычных вязняў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў