Анатоль Шалковіч, аўтар мема пра памідоры са смятанай, перанёс аперацыю


Былы палітвязень Анатоль Шалковіч напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што яму выдалілі жоўцевы пузыр.

«Пазбавіўся ўжо трохі пакоцанага жаўцяка. Трохі патэставаў БСМП – лякарня хуткай дапамогі. Працуюць там цудоўныя хлапакі і дзяўчаты. Я такой шчырай дапамогі ніколі не сустракаў! Трохі паляжаў у наркозе – нічога палахлівага. Не паспеў заснуць, як ужо будзяць – трэба прачынацца! Ды нічога не баліць, а што там рабілі – не заўважыў!», – распавёў Анатоль Шалковіч.

Напрыканцы допісу мужчына аптымістычна зазначыў:

«Будзем далей жыць, працаваць, марыць. Самі ведаеце аб чым! Пароль – шампанскае па крамах скончылася!»

Анатоля Шалковіча затрымалі 11 лістапада 2021 году за тое, што ён нібыта рабіў сцягі і закідваў іх на дрэвы.

Артыкулы
Аўтар мэмаў пра любоў да памідораў: Густы пасля адседкі ў мяне ніяк не змяніліся
2022.01.12 01:10

Анатоль Шалковіч стаў вядомы пасля таго, як МУС выпусціла «пакаяльнае» відэа з ім, на якім ён распавядае, што любіць чырвоныя і белыя колеры, бо гэта колеры ягонай улюбёнай стравы – памідораў са смятанай. Выказванне хутка стала мемам – беларусы пачалі размяшчаць у сябе ў сацсетках фотаздымкі памідораў са смятанай.

Шалковіча 4 разы перазатрымлівалі. Пенсіянер сустрэў за кратамі Новы год. Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. На волю Анатоль Шалковіч выйшаў 10 студзеня.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў