Прэм'ер Літвы: «Рэжым Лукашэнкі даўно ператварыўся ў апазіцыю для жыхароў сваёй краіны»


Былая кандыдатка на пасаду прэзідэнта Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэмʼер-міністрам Літвы Інгрыдаю Шыманіце, паведамляе тэлеграм-канал беларускай лідаркі.

На сустрэчы Ціханоўская нагадала пра 219 палітычных вязняў, якіх маюць вызваліць без усялякіх умоваў. Сярод тэмаў таксама былі УНС, агульнанацыянальная вакцынацыя беларусаў, санкцыі ў дачыненні ўладаў, падтрыманне беларускіх эмігрантаў і дэмакратычнага грамадства ў краіне.

«У нас ёсць поўнае падтрыманне і разуменне Літвы. Інгрыда брала ўдзел у пікетах за Беларусь, а цяпер дапамагае беларусам як прэмʼер-міністр. Яна запэўніла нас, што Літва будзе падтрымліваць Беларусь да самай нашай перамогі», – ацаніла вынікі сустрэчы Ціханоўская.

Таксама тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай заўважае, што пасля сустрэчы Шыманіце падкрэсліла:

«Рэжым Лукашэнкі даўно ператварыўся ў апазіцыю для жыхароў сваёй краіны».

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў