28-ы дзень мірных пратэстаў: салідарнасць студэнтаў, жаночы марш, затрыманні

«Белсат» працягвае сачыць за падзеямі ў краіне.

Субота пачалася са студэнцкіх пратэстаў і затрыманняў.

пратэсты ля МДЛУ
Пратэсты каля МДЛУ. Менск, 5 верасня. Фота – Арцём Лява, belsat.eu

Студэнты МДЛУ, БНТУ, БДУ выйшлі каля сваіх вузаў з мірнымі пікетамі: стаялі з плакатамі, спявалі песні. Але потым на вуліцы К. Маркса, каля адной з кавярняў, пачаліся брутальныя затрыманні.

Паводле ПЦ «Вясна» былі затрыманыя 15 студэнтаў. Паводле прадстаўніцы ГУУС Менгарвыканкаму Наталлі Ганусевіч, у суботу, 5 жніўня былі затрыманыя каля 30 чалавек. Такія дадзеныя яна перадала агенцыі «Інтэрфакс-Захад» а 16:33.

Некаторыя студэнты ўсё ж прайшлі шэсцем да Камароўкі.

А 15:00 каля Камароўскага рынку пачаўся жаночы пікет, які праз прыкладна 30-40 хвілінаў рушыў у бок пл. Перамогі.

Марш жанчын
Жаночы марш міру каля Камароўскага рынку ў Менску. 5 верасня 2020 года.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Удзельніца маршу міру каля Камароўскага рынку ў Менску. 5 верасня 2020 года.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Прыкладна а 16:40 былі затрыманыя журналісты «Белсату» Алена Дубовік і Максім Калітоўскі. Яны вялі наўпроставы эфір з жаночага маршу.

Журналісты «Белсату» Максім Калітоўскі і Алена Дубовік размаўляюць з удзельніцай Жаночага шэсця міру ў Менску. 5 верасня 2020 года.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Вось відэа іхнага затрымання.

У суботу таксама стала вядома, што прадстаўніца прэзідыўма Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова на волі і ўжо ў Варшаве. Яна дала прэсавую канферэнцыю, дзе распавяла, як яна выязджала з Беларусі.

«Мяне вывезлі з Беларусі гэтак, як раней вывезлі Святлану Ціханоўскую», – кажа Кавалькова. Яна таксама абяцае хутка вярнуцца ў Беларусь, каб працягнуць палітычную дзейнасць.

«Калі знаходзілася за кратамі, прыйшлі супрацоўнікі ўладаў, сказалі, што калі не пагаджуся з’ехаць з краіны разам з імі, маё знаходжанне за кратамі будзе вельмі доўгім. Яны прыехалі да мяне ў ізалятар, апранулі каптурок і маску, паклалі на задняе крэсла. Я не ведала, у які бок мы едзем. Мы прыехалі ў пункт пропуску «Брузгі». Я прайшла пашпартны кантроль, яны перавезлі мае рэчы праз мяжу. Ехаў аўтобус да Варшавы і супрацоўнік памежнага камітэту папрасіў падвезці мяне».

Цалкам прэсавую канферэнцыю можна паглядзець вось тут.

У суботу падтрымалі таксама беларускія мірныя пратэсты і тыя беларусы, якія жывуць за мяжой. Яны выйшлі на цэнтральныя вуліцы гарадоў, а таксама да амбасадаў РБ. Пратэставалі за тое, каб адпусцілі ўсіх палітычных зняволенных, спынілі гвалт з боку сілавікоў і каб прайшлі сумленныя выбары прэзідэнта. Гэтак, на пікет да беларускай амбасады сёння выйшлі ў Вільне.

Вільня, 5 верасня, перад амбасадай Беларусі.
Фота: Ганна Русінава / Belsat.eu
Вільня, 5 верасня, перад амбасадай Беларусі.
Фота: Ганна Русінава / Belsat.eu

Каля рэзідэнцыі амбасадара Беларусі ў Літве прайшоў пікет супраць дзеянняў беларускіх уладаў. Людзі спрабуюць выклікаць дыпламатаў на размову ўжо чацвёрты тыдзень, а таксама яны хочуць выказаць салідарнасць з беларускім народам, які пратэстуе ў Беларусі.

«Вельмі абуральны быў адказ на калектыўную скаргу. Амбасадар сказаў, што выбары прайшлі якасна, задавальняючы працавала камісія, ніхто нікому нічога не перашкаджаў, тое, што людзі не змаглі прагаласаваць, самі вінаватыя», – паведаміў адзін з арганізатараў пікету, арганізатар экзіт-полаў у Літве Міхаіл Пракудзін.

Перфоманс адбыўся ў Бруселі.

Брусель, 5 верасня, акцыя ў падтрымку беларускіх пратэстоўцаў.,
Фота: Belsat.eu
Брусель, 5 верасня, акцыя ў падтрымку беларускіх пратэстоўцаў.,
Фота: Belsat.eu

Выйшлі на пратэст і ў Кіеве.

Кіеў, каля беларускай амбасады, 5 верасня.
Фота: Алег Рэшэтняк / Belsat.eu

Нягледзячы на перакрыццё вуліц, жанчыны дайшлі ўсё-такі да плошчы Незалежнасці. Глядзіце, як гэта было.

Марш жанчын
Жаночы марш міру каля Камароўскага рынку ў Менску. 5 верасня 2020 года.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Марш жанчын
Удзельніцы Жаночага марш міру ў Менску. 5 верасня 2020 года.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Марш жанчын
Удзельніца Жаночага марш міру ў Менску стаіць з плакатам перад аўтам, якое суправаджае калону падчас шэсця па горадзе. 5 верасня 2020 года.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Удзельніцы жаночага шэсця міру на плошчы Незалежнасці ў Менску. 5 верасня 2020 года.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Удзельніца жаночага шэсця міру на плошчы Незалежнасці ў Менску паказвае чалавеку ува ўніформе без апазнавальных знакаў плакат з фотаздымкам збітага падчас пратэстаў. 5 верасня 2020 года.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Удзельніцы жаночага шэсця міру на плошчы Незалежнасці ў Менску пад наглядам сілавікоў. 5 верасня 2020 года.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Марш жанчын
Удзельніца жаночага шэсця міру на плошчы Незалежнасці ў Менску паказвае міліцыянтам плакат з фотаздымкам збітага падчас пратэстаў. 5 верасня 2020 года.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Марш жанчын
Жаночы марш міру каля Камароўскага рынку ў Менску. 5 верасня 2020 года.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Прыкладна а 20:10 з Кастрычніцкага РУУС выпусцілі журналістаў «Белсата» Алену Дубовік і Максіма Калітоўскага. На іх склалі пратаколы па арт. 22.9 (незаконны выраб СМІ), вынялі камеру і тэлефоны.

Поўны спіс затрыманых 5 верасня можна глядзець вось тут (спіс аднаўляецца).

Падзеі кожнага дня чытайце на нашым Тэлеграм-канале «Белсат».

ВЯ Belsat.eu

Стужка навінаў