Ператрус у доме кіраўніка дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» Аляксея Францкевіча прайшоў раніцай 28 снежня.
«У Беларусі на месцы майго жыхарства прайшоў ператрус. У суседзяў, якія былі запрошаныя як панятыя, узятая падпіска аб нераскрыцці…», – паведамляе Францкевіч.
Аляксей Францкевіч цяпер не ў Беларусі. Разам з фондам «Вольная Беларусь» ён дапамагае беларусам ва Украіне. Адзін з нядаўніх гучных кейсаў – атрымалася вярнуць ва Украіну беларуса, якога прымусова вывезлі ў Польшчу.
Арсен Рудэнка belsat.eu