У Менску ад навагодняй ілюмінацыі пацярпелі гаспадар з сабакам


На Кастрычніцкай плошчы ў Менску сабаку і яго гаспадара, ударыла электрычным токам. Мужчына і яго гадаванец пацярпелі ад навагодняй ілюмінацыі, піша Оnliner.

Новый год, Рождество, праздник, Минск, новогодние украшения, праздничная иллюминация, фонари, ночь, зима, снег, снегопад, погода, зимний вечер
Святочная ілюмінацыя ў сталіцы. Менск, Беларусь. 18 снежня 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Інцыдэнт адбыўся 25 снежня на Кастрычніцкай плошчы ў сталіцы. Сабака зайшоў пад усталяваныя на плошчы светлавыя аркі і паваліўся, пачаў скавытаць, абкусаў сабе лапы і язык. Гаспадар адцягнуў гадаванца, але і яго таксама ўдарыла токам.

Муж і жонка звярнуліся ў міліцыю з апісаннем сітуацыі і просьбай прыцягнуць да адказнасці асобу, адказную за бяспечную эксплуатацыю святочнай ілюмінацыі. Але міліцыянты пакуль так і не адрэагавалі на заяву.

Адказная за ўпрыгожванне з’яўляецца «Менскрэклама».

«Усе непаладкі ліквідаваныя, аркі працуюць, людзі могуць гуляць на плошчы і не баяцца за сваё здароўе. Цяпер мы разбіраемся ў гэтай сітуацыі, зрабілі запыт у «Менгарсвятло», хутка нам павінны даць інфармацыю. Але пакуль канчатковых вынікаў праверкі няма», – растлумачылі ў арганізацыі.

Hавiны
Алабай да смерці загрыз будаўніка ў Баранавіцкім раёне
2021.12.28 14:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў