«Белпошта» адсудзіла ў «Народнай волі» больш за Br 100 тысяч


Эканамічны суд сталіцы пастанавіў спагнаць з выдання «Народная воля» больш за Br 108 тысячаў на карысць «Белпошты». Падставаю для звароту ў суд з боку дзяржаўнай кампаніі сталася тое, што незалежная газета не даставіла наклады на пошту і падпісантам, піша ej.by.

Яшчэ ў канцы мінулага года «Белпошта» звярнулася ў суд супраць выдання «Народная воля» з патрабаваннем кампенсацыі за неатрыманыя са жніўня мінулага года наклады газеты. Дзяржаўная кампанія запатрабавала больш як Br 108 тысячаў.

Галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч звяртаў увагу, што «Белпошта» не атрымала накладаў не таму, што выданне адмовілася. Са жніўня летась Беларускі дом друку адмовіўся друкаваць выданне. А пазней друкарні ў Расеі таксама не пажадалі супрацоўнічаць з «Народнаю воляй». Да таго ж з мінулага года «Белпошта» не залучыла ў свой каталог незалежнае выданне.

Эканамічныя суд Менску падтрымаў дзяржаўную арганізацыю і задаволіў пазоў.

Інтэрв’ю
«Будзе пакрысе развязвацца». Іосіф Сярэдзіч тлумачыць, чаму працягвае выдаваць «Народную волю»
2021.09.25 10:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў