Улады Беларусі прыдумалі, як разлічыцца з трымальнікамі еўрабондаў


Саўмін і Нацбанк Беларусі прапанавалі інвестарам, якія набылі еўрабонды, тры варыянты разлікаў. Пра гэта гаворыцца ў пастанове, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Уладальнікі еўрабондаў могуць пагадзіцца на датэрміновы выкуп папер па цане 30% ад намінальнага кошту пры ўмове іх анулявання.

Таксама прапанавана замена еўрабондаў на дзяржаўныя каштоўныя паперы, размешчаныя на ўнутраным фінансавым рынку. Такая замена будзе лічыцца аформленай пры ўмове анулявання еўрааблігацый.

Трэці варыянт прадугледжвае выплату працэнтаў у беларускіх рублях.

Раней міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы прызналі дэфолт па чатырох выпусках беларускіх аблігацыяў. Гэта сталася праз рашэнне ўраду плаціць інвестарам у рублях. Фармальна гэта парушэнне кантракту, у якім пазначана валюта разлікаў.

Менск адмовіўся ад выплат у валюце таму, што з-за санкцый міжнародныя плацежныя сістэмы не прымалі плацяжы ад Беларусі для трымальнікаў аблігацыяў.

Аб’ектыў
«Дэфолту быць адназначна». Якія наступствы чакаюць Беларусь
2022.07.12 23:15

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў