Суддзя абвесціў чарговы перапынак у «справе БелаПАНу»


На судовым працэсе ў «справе БелаПАНу» пачаліся спрэчкі бакоў. Суддзя абвесціў перапынак да 3 кастрычніка, паведамляе Telegram-канал «Pozirkonline».

Дзмітрый Наважылаў, Ірына Леўшына, Ірына Злобіна, Андрэй Аляксандраў падчас паседжання ў «справе БелаПАНу».
Фота: БелТА

Разглядаць «справу БелаПАНу» пачалі 6 чэрвеня. Але 29 чэрвеня суддзя Менскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка абвесціў перапынак у звязку з правядзеннем экспертызы да 12 верасня. Прычым не было вядома, якая экспертыза і ў дачыненні каго мусіла адбыцца. Суд праходзіць у закрытым рэжыме, удзельнікі працэсу далі падпіску аб неразгалошванні.

Вядома, што пачаліся спрэчкі бакоў. Наступнае паседжанне адбудзецца 3 кастрычніка.

Сярод абвінавачваных – медыяменеджар Андрэй Аляксандраў і ягоная нявеста Ірына Злобіна, экс-дырэктар кампаніі Дзмітрый Наважылаў і галоўная рэдактарка БелаПАНу Ірына Леўшына. Палітычных вязняў вінавацяць паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Падтрымаць палітзняволеных можна лістамі на адрас:

СІЗА № 1, вул. Валадарскага, д. 2, 220030, г. Менск (Ірыне Леўшынай, Андрэю Аляксандраву, Ірыне Злобінай, Дзмітрыю Наважылаву).

Hавiны
12 верасня адновяць разгляд «справы БелаПАН»
2022.09.11 15:48

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў