Падраздзяленні зенітных ракетных войскаў Расейскай Федэрацыі прыбылі ў Горадню для фармавання вучэбна-баявога цэнтру сумеснай падрыхтоўкі Вайскова-паветраных сілаў і войскаў Супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства абароны Беларусі.
Рашэнне аб стварэнні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі было прынятае ў ходзе перамоваў кіраўнікоў абаронных ведамстваў Беларусі і Расеі 5 сакавіка 2021 году ў Маскве.
3 верасня чакаецца прыбыццё самалётаў Су-30СМ ВКС Расеі на аэрадром у Баранавічах.
ГГ, belsat.eu