З ІЧУ на Акрэсціна вызвалілі бухгалтарку БелаПАН Кацярыну Боеву. Яе вызвалілі пад абавязальніцтва аб яўцы, Боева застаецца ў статусе падазраванай, паведамляе сайт naviny.by.
Напярэдадні Следчы камітэт паведаміў, што ў выніку правярання ўстаноўлена, што ў перыяд з чэрвеня 2018 году па студзень 2021 году працаўнікі незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН нібыта падавалі ў падатковую інспекцыю несапраўдныя звесткі, што пацягнула за сабой нясплату падаткаў на агульную суму звыш ста тысячаў рублёў. У выніку былому дырэктару БелаПАН Дзмітрыю Наважылаву, рэдактарцы Ірыне Леўшыной, бухгалтарцы Кацярыне Боевай выставілі абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне ўрону ў буйным памеры»).
Раніцай 27 жніўня бухгалтарку БелаПАН Кацярыну Боеву вызвалілі пад пад абавязальніцтва аб яўцы, але яна застаецца ў статусе падазраванай.
Працаўнікоў БелаПАН затрымалі 18 жніўня, першапачаткова яны былі фігурантамі справы аб масавых закалотах.
Напярэдадні з Леўшынай і Наважылавым праводзіліся следчыя дзеянні. Па словах адвакатаў, яны адчуваюць сябе «нармальна, трымаюцца».
Беларускія праваабаронцы прызналі працаўнікоў БелаПАН палітвязнямі.
СК belsat.eu