Лукашэнка зладзіў кадравыя змены ў войску


28 ліпеня самаабвешчаны кіраўнік Беларусі зладзіў кадравы змены ва Узброеных сілах, паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі. 

Лукашэнка на вайсковым палігоне, 2018 год. Фота – president.gov.by

Паводле адпаведнага ўказу, Аляксандр Лукашэнка звольніў начальніка Галоўнага выведвальнага ўпраўлення Руслана Касыгіна і прызначыў на гэтую пасаду Уладзіміра Купрыянюка. Генерал-маёра Руслана Касыгіна звольнілі ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Руслан Касыгін.
Фота: БелТА

Начальнікам штабу замест Уладзіміра Купрыянюка прызначаны палкоўнік Аляксандр Лаўрэнаў.

Кадравыя змены адбыліся і ў кіраўніцтве галоўнай ваеннай інспекцыі ВС. Генерал-маёр Андрэй Гарбаценка, які да гэтага часу кіраваў Менскім сувораўскім ваенным вучылішчам, прызначаны на пасаду галоўнай ваеннай інспекцыі УС.

На пасаду начальніка Менскага сувораўскага ваеннага вучылішча прызначаны палкоўнік Дзмітрый Кучук.

Hавiны
Вагнэраўцы ў Беларусі. Што далей?
2023.07.27 11:19

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў