За содні на мяжы з Беларуссю літоўскія памежнікі затрымалі рэкордную колькасць мігрантаў


Паводле папярэдніх звестак Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, за мінулыя содні памежнікі затрымалі 171 мігранта, што незаконна мінулі мяжу з боку Беларусі.

Агульная колькасць мігрантаў, якія нелегальна перайшлі беларуска-літоўскую мяжу ў 2021 годзе, перавысіла 3 тысячы, што ў 35 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

Усе затрыманыя назваліся грамадзянамі Іраку альбо мелі дакументы грамадзянаў гэтай краіны. Затрыманым замежнікам зробяць тэсты на COVID-19, піша Delfi.lt. Да высвятлення вынікаў іх ізалююць.

Асноўная частка мігрантаў імкнецца трапіць праз Літву ў краіны Заходняй Еўропы.

Рэпартаж
«Мы бачылі тое ж самае падчас вялікага міграцыйнага крызісу». Рэпартаж з літоўска-беларускай мяжы
2021.07.22 19:59

Літва абвінаваціла беларускіх памежнікаў у ігнараванні парушальнікаў. Літоўцы заяўляюць, што беларускія калегі не спрыяюць іхнай працы. Суседняя краіна ўзмацніла ахову мяжы і нават усталявала калючы дрот на адцінках агульнаю працягласцю 5 км, плануе ўсталяваць яшчэ на 20 км.

Hавiны
У «Frontex» распавялі, як абараняюць ЕЗ ад нелегальнай міграцыі праз Беларусь
2021.07.21 16:38

27 ліпеня прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што надзвычайнае становішча праз наплыў мігрантаў у Літву можа быць уведзенае толькі ў крайнім выпадку, а цяпер неабходнасці ў гэтым ён не бачыць. Наўседа назваў рэжым Лукашэнкі адказным за крызіс з мігрантамі на беларуска-літоўскай мяжы.

Фотарэпартаж
Патруль з Frontexem, ці як ахоўваюцца межы Еўропы над Нёманам
2021.07.24 09:00
Аналітыка
Забытыя мільёны. Колькі грошай Беларусь атрымала ад Еўразвязу на ўмацаванне мяжы?
2021.07.09 07:00

ДР belsat.eu

Стужка навінаў