БНТУ падняў плату за навучанне


Пра падаражэнне паведаміла прэс-служба БНТУ. Ва ўніверсітэце змену аплаты тлумачаць павышэннем базавай стаўкі і мінімальнага заробку.

Новыя расцэнкі пачнуць дзеяць з 1 верасня 2021 года. У сярэднім павышэнне склала 9,9 %. Паводле новай стаўкі, плаціць давядзецца Br 3996–4263.

Плату за навучанне паднялі і для першакурснікаў, хоць раней начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Сяргей Каспяровіч заяўляў, што павышаць кошт адукацыі першакурснікам сёлета не плануюць.

У іншых навучальных установах пра павышэнне кошту навучання пакуль не заявілі.

Артыкулы
Вынеслі прысуд у «справе студэнтаў»: ад 2 да 2,5 года калоніі
2021.07.16 12:45

ДР belsat.eu

Стужка навінаў