Belsat.eu падводзіць вынікі 28 чэрвеня – 324-га дня супрацьстаяння грамадства і ўладаў.
Былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка ў сваім апошнім слове ў судзе заявіў, што не прызнае сябе вінаватым у інкрымінаваных яму злачынствах, бо іх не здзяйсняў.
Паводле Бабарыкі, падчас кіравання «Белгазпрамбанкам» «не было дапушчана ніводнага не тое што супрацьзаконнага дзеяння або прымусу, але нават не было дапушчана ніякага намёку на магчымасць здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў».
Ганну Важнік, якая працуе настаўніцаю музыкі, прызналі вінаватай паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да абмежавання волі на адзін год без накіравання ў папраўчую ўстанову, як і прасіў пракурор Заварзін.
Суддзя Алена Жывіца прызнала жанчыну вінаватай у тым, што яна ў сваім акаўнце ў Twitter перарабіла адзін куплет гімну, пачаўшы з фразы «Мы, экстрэмісты, мірныя людзі». Тым самым, палічыла суддзя, Ганна Важнік здзейсніла здзек з гімну.
Суддзя суду Жлобінскага раёну Мікалай Сергіевіч 28 чэрвеня прызнаў Данііла Калеснікава вінаватым у арганізацыі або актыўным удзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
Статус палітзняволенага атрымалі Пётр Канстанцінаў, Арцём Федасенка, Яўген Рапін, Святлана Брацянкова і Аляксей Зікееў, абвінавачаныя паводле ч.1 арт.342 КК РБ – «Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Жыхары вёскі Вялікі Бор у Хойніцкім раёне, што на Гомельшчыне, зладзілі магічны старажытны абрад «Праводзіны русалкі». Забяспечыўшы гэтым ураджай, дождж і нават здароўе.
На захадзе сонца русалку – маладую, незамужняю дзеўку – упрыгожылі вянком з зёлак і галінкамі дрэваў. Супольна сплялі і вялікі вянок з галінак бярозы, клёну, ліпы і жытнёвага калосся, які разам панясуць праз усю вёску.
Удзельнікі магічных абрадаў – нашчадкі продкаў-язычнікаў – з рытуальнымі спевамі ідуць па вёсцы. На чале грамады – русалка з двума ахоўнікамі з кожнага боку, за імі група дзяўчат, якія ўрачыста нясуць агульны вянок, далей спеўны гурт.
Пастаўкі нафты з Казахстану ў Беларусь абмяркоўваліся яшчэ ў пачатку 2020 года. Іх праблемай ёсць тое, што казахская нафта ў нашую краіну праходзіць транзітам праз Расею, з якой таксама неабходна дамовіцца.
Беларусь адклікае для кансультацый свайго пастаяннага прадстаўніка пры ЕЗ у Менск для кансультацый. А таксама краіна прыпыняе свой удзел у ініцыятыве ЕЗ «Усходняе партнёрства».
Пра гэта сведчыць заява Міністрэства замежных спраў.
Беларусы ў Кіеве выйшлі супраць фінансавання дыктатуры: «Мы просім МВФ не выдзяляць сродкі Лукашэнку, бо ведаем, што гэтыя сродкі пойдуць на здзекі над нашымі роднымі і блізкімі».
Пераход у цэнтры Тбілісі прысвечаны Ніне Багінскай
Маскоўская дыяспара на штодзённай акцыі салідарнасці:
«Перадаем партызанскі прывітанне ўсім актыўным рэгіёнам нашай Радзімы! Выказваем велізарную ўдзячнасць неймавернай, стойкай і адважнай Ніне Рыгораўне Багінскай, якая сёння бясстрашна стаяла ў пікеце ля будынку МУС у Менску. Наш народ не перамог ніякай хунце!»
МГМ, belsat.eu