Колькасць ахвяраў ракетнага ўдару па паліклініцы ў Дняпры дасягнула чатырох чалавек


Кіраўнік Днепрапятроўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргей Лысак паведаміў, што стаў вядомы лёс трох чалавек, якія лічыліся зніклымі без вестак пасля ракетнага ўдару па гарадской паліклініцы.

«Стаў вядомы лёс трох чалавек, якія зніклі без вестак падчас ракетнага ўдару па Дняпры. На жаль, яны загінулі. Ёсць вынікі даследавання фрагментаў цел, знойдзеных на месцы трагедыі», – паведаміў Лысак.

Гаворка ідзе пра 56-гадовага лекара, 64-гадовую супрацоўніцу паліклініцы, а таксама 57-гадовага работніка суседняй ветэрынарнай клініцы.

Такім чынам, агульная колькасць ахвяраў расейскай атакі дасягнула чатырох чалавек.

У пятніцу, 26 траўня, расейскія вайскоўцы нанеслі ракетны ўдар па гарадской паліклініцы ў Дняпры. Па стане на 27 траўня было вядома, што пацярпелымі лічацца 32 чалавекі, у тым ліку двое дзяцей.

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў