Акупацыйныя ўлады закрылі межы Херсонскай вобласці і перавялі яе на маскоўскі час


Акупацыйная адміністрацыя Херсонскай вобласці цалкам закрыла межы. Уезд і выезд з Херсоншчыны цяпер заблакаваны. У вобласці ўводзяць спрошчаную працэдуру выдачы расейскага грамадзянства, паведамляюць украінскія медыі.

Выехаць з Херсонскай вобласці цяпер можна толькі на акупаваныя тэрыторыі Крыму і Запарожскай вобласці.

Херсонскую вобласць пакінулі шмат людзей. З’ехалі ўласнікі мясцовых крамаў, бо іх змушалі весці гандаль у расейскіх рублях. У пустыя кватэры людзі засяляюцца без дазволу гаспадароў.

Акупацыйныя ўлады пачалі выдаваць жыхарам Херсоншчыны расейскае грамадзянства ў спрошчаным парадку. Аднак каб атрымаць расейскі пашпарт, людзям трэба ехаць у Крым.

Аб’ектыў
У акупаваным Марыупалі запусцілі машыны прапаганды і заклікаюць атрымоўваць расейскія пашпарты
2022.05.27 23:23

Акрамя таго, акупацыйная адміністрацыя вобласці заявіла пра пераход на маскоўскі час, у сувязі з чым пераводу гадзіннікаў на зімовы час больш не будзе. Летні час ва Украіне супадае з маскоўскім.

Таксама расейцы збіраюцца замяніць сучасны герб Херсоншчыны на той, які быў, калі гэты рэгіён уваходзіў у склад Расейскай імперыі (узору 1803 года).

У той жа час у вобласці не спыняецца партызанскі супраціў: настаўнікі адмаўляюцца выкладаць на расейскай мове, на вуліцах Херсону з’яўляюцца надпісы ў жоўта-блакітных колерах, нягледзячы на пастаяннае патруляванне гораду расейцамі.

Hавiны
Валанцёры мусяць прабірацца скрозь мінныя палі. Як жыве акупаваны Херсон
2022.05.17 13:19

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў