Беларускія лётчыкі змаглі эвакуявацца з Судану


Беларускі экіпаж самалёта Іл-76ТД беларускай грузавой авіякампаніі «Belcanto Airlines» змог выбрацца з Судану і цяпер у Егіпце. Пра гэта паведаміў генеральны консул Расеі ў Хургадзе Віктар Варапаеў, перадае «РИА Новости».

Самалёт Іл-76ТД (б. н. EW-576TH) беларускай прыватнай грузавой авіякампаніі «Belcanto Airlines» у Судане. Крыніца: otvinta_by / Telegram

«Увечары 26 красавіка ў генконсульства праз тэлефон экстраннай сувязі звярнуліся двое грамадзянаў Расеі і шэсць грамадзянаў Беларусі, якія працавалі ў Судане паводле прыватных кантрактаў (у тым ліку ў авіякампаніі «Бадр»), якія прыбылі з Хартуму на суданска-егіпецкі памежны пераход «Аркін» (правінцыя Асўан)», – распавядае Віктар Варапаеў.

Паведамляецца, што егіпецкі бок выдаў ім уязныя візы. Група накіравалася ў Каір, адкуль павінна вылецець у Менск.

Нагадаем, дзяржаўныя медыі Беларусі 20 красавіка паведамілі пра моцнае пашкоджанне беларускага самалёта Іл-76ТД авіякампаніі «Belcanto Airlines» у аэрапорце Хартуму падчас спробы дзяржаўнага перавароту ў Судане. Мяркуючы паводле спадарожнікавых здымкаў, самалёт быў пашкоджаны 16 ці 17 красавіка.

Каментар
У баях у Судане знішчылі беларускі грузавы самалёт. Што там адбываецца і хто з кім б’ецца
2023.04.20 15:09

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў