Персанальныя санкцыі супраць чыноўнікаў і вайскоўцаў, якія датычныя да нападу на Украіну ўвяла Аўстралія. У абмежавальны спіс патрапілі 13 асобаў, паведамляе прэсавая служба аўстралійскага ўраду.
Аўстралія далучылася да санкцыяў супраць Расеі і Беларусі праз напад на Украіну. Вядома, што гэтая краіна ўвяла персанальныя санкцыі супраць міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна. У санкцыйным спісе таксама яшчэ 12 беларусіх чыноўніказ, але іх прозвішчы пакуль не агучваюцца.
Аўстралія ўвяла таксама санкцыі супраць Уладзіміра Пуціна і чальцоў Савета бяспекі Расеі.
Тым часам краіны Захаду пашыраюць санкцыі супраць агрэсараў. Чакаецца, што 28 лютага краіны ЕЗ прымуць рашэнне аб адключэнні банкаў Расеі і Беларусі ад SWIFT.
Курс расейскага рубля ад 6 раніцы менскага часу абваліўся да долара і еўра на 30 %.
РК belsat.eu