На БелАЭС завяршылася загрузка ядравага паліва ў рэактар другога энергаблока


У Мінэнерга паведамілі, што на БелАЭС завершаны работы па загрузцы ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара другога энергаблока.

Астравецкая БелАЭС.
Фота: Minenergo_by / Telegram

Паведамляецца, што ў рэактар загружаны 163 цеплавыдзяляльныя зборкі са свежым ядзерным палівам. Загрузка ядравага паліва ў другі рэактар пачалася 21 снежня.

Далей перад фізічным пускам блока будуць выкананы работы па зборцы і ўшчыльненні рэактара з правядзеннем гідраўлічных выпрабаванняў, пераводу рэактарнай устаноўкі ў гарачы стан і яе вывад на мінімальна-кантралюемы ўзровень магутнасці.

Раней паведамлялася, што другі энергаблок станцыі будзе запушчаны ўлетку 2022 года.

Расследaванні
АЭС – каштоўнае набыццё ці крыніца бясконцых стратаў? Расследаванне «Белcату»
2021.12.21 17:02

АД, belsat.eu

Стужка навінаў