Апублікаваны праект зменаў у Канстытуцыю Беларусі


Улады размясцілі ў адкрытым доступе праект зменаў у Канстытуцыю Беларусі. Цяпер кожны можа з ім азнаёміцца.

Рэферэндум аб зменах у Канстытуцыю плануюць правесці ў другой палове лютага 2022 года.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Vot Tak TV / Белсат

Меркаванні грамадзянаў наконт новай Канстытуцыі прапаноўваюць дасылаць у Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі:

  • праз электронную пошту sbor@ncpi.gov.by;
  • праз электронную форму;
  • лістом на адрас Берсана 1а, НЦПІ, 220030 Менск, з пазнакай «Канстытуцыя».



На мінулым тыдні, 23 снежня, Аляксандр Лукашэнка правеў нараду чальцоў Канстытуцыйнай камісіі і Працоўнай групы для дапрацоўвання праекту Канстытуцыі. Праз пяць дзён праект асноўнага закону вынеслі на грамадскае абмеркаванне.

Таксама на сустрэчы Лукашэнка заявіў, што пасля агульнага абмеркавання праекту Канстытуцыі Працоўная група збярэцца яшчэ раз. Тады пройдзе яшчэ адзін сход з Канстытуцыйнай камісіяй, ужо з гатовым праектам. Пасля таго, як Канстытуцыйная камісія разгледзіць вынікі працы Працоўнай групы, зацвердзіць іх, плануецца вынесці праект Канстытуцыі на рэферэндум.

Аналіз праекту ад юрыста штабу Віктара Бабарыкі:

Аб’ектыў
Рэжым цягне з публікацыяй праекту Канстытуцыі
2021.12.22 00:55

АД, belsat.eu

Стужка навінаў