Дылеры кажуць пра дэфіцыт у Беларусі аўтазапчастак на аўтамабілі вытворчасці Японіі


У Беларусі ўзнікае дэфіцыт арыгінальных запчастак для «Nissan» і «Infiniti». Новых паставак зараз няма, а запасаў хопіць прыкладна на паўгода. Аб гэтым паведамляе партал «Myfin» са спасылкай на прадстаўніка афіцыйнага дылера «ДрайвМотарс».

Рамонт аўтамабіля. Фота носіць ілюстратыўны характара.
Фота: pixabay

У аўтацэнтры раяць уладальнікам быць акуратнымі, бо на рынку ўжо з’явіліся кантрафактныя запчасткі, а завадскія матэрыялы ў шматлікіх сэрвісаў скончыліся яшчэ ўлетку.

«Праблема з арыгінальнымі запчасткамі першай закранула Расею. Цяпер там амаль не знайсці «нісанаўскіх» матэрыялаў. Многія сэрвісы перайшлі, у асноўным, на кітайскія аналагі. На беларускім рынку сітуацыя лепшая, але недахоп запчастак таксама адчуваецца», – растлумачылі ў кампаніі.

Паведамляеццца, што з-за ўскладнення лагістыкі на многія заводскія матэрыялы значна выраслі закупачныя цэны і тэрміны паставак. Многія запчасткі афармляюцца на замову, і на тое, каб прывезці іх у Беларусь, можа спатрэбіцца да 60 дзён. Па некаторых пазіцыях прапанова зусім адсутнічае. У красавіку рэзка вырас попыт на арыгінальныя запчасткі. На тле чутак аб магчымым дэфіцыце запчастак і арыгінальных змазак да «Nissan» і «Infiniti» вясной ўладальнікі аўтамабіляў гэтых марак вырашылі масава прайсці ТО. Прыязджалі не толькі беларусы, але і расейцы, бо на «Nissan» дзейнічае міжнародная гарантыя.

Паводле інфармацыі аўтацэнтру, запасу арыгінальных запчастак і аўтамабільных алеяў хопіць недзе на паўгода ў выпадку адсутнасці новых паставак, прапрацоўваюцца альтэрнатыўныя маршруты паставак запчастак.

Аб’ектыў
Ці пагражае Беларусі дэфіцыт тавараў?
2022.11.23 21:52

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў