Амаль 2 тысячы грамадзянаў Літвы, Латвіі і Польшчы наведалі беларускія санаторыі за паўгоддзе


Каля 2 тысячаў грамадзянаў Літвы, Латвіі і Польшчы адпачылі ў санаторыяў Беларусі за шэсць месяцаў. Аб гэтым паведаміў Намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай, перадае БелТА. 

Аляксандр Цай.
Фота: БелТА / belta.by

Намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай паведаміў, як што ўвядзенне бязвізавага парадку ўезду ў Беларусь «станоўча паўплывала на работу беларускіх санаторыяў».

«За шэсць месяцаў больш за 1,9 тыс. грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы наведалі беларускія здраўніцы ў мэтах санаторна-курортнага лячэння. За аналагічны перыяд мінулага года лічба была каля 400 чалавек, гэта значыць фактычна ў пяць разоў меншая. У цэлым па выніках мінулага гады колькасць адпачывальнікаў дасягнула 1,4 тыс. з Літвы, Латвіі і Польшчы, зараз 1,9 тыс. чалавек – за паўгоддзе», – заўважыў Аляксандр Цай.

Паводле Цая, чакаецца, што па выніках года колькасць гасцей з Літвы, Латвіі і Польшчы, якія прыбылі ў Беларусь у мэтах лячэння і аздараўлення, перасягне 4,5-5 тысячаў.

Між іншым, названая лічба візітаў за паўгады дзеяння бязвізу складае каля 0,6 % ад агульнай колькасці іншаземцаў, што скарысталіся бязвізавым рэжымам для ўезду ў Беларусь з красавіка па лістапад 2022 года.

Hавiны
Наведаць Беларусь без візы здолелі 316 тысячаў грамадзян краінаў Еўразвязу
2022.11.08 14:01

Раней паведамлялася, што з пачатку дзеяння бязвізавага ўезду, уведзенага ў красавіку 2022, па стану на 8 лістапада Беларусь наведалі больш за 316 тысяч грамадзянаў краін Еўразвязу. Паводле Памежнага камітэту, з сярэдзіны красавіка, калі пачаў дзеяць бязвізавы ўезд у Беларусь, краіну агулам наведалі 316 744 замежнікі. З іх 205 196 грамадзянаў Літвы, 22 925 неграмадзянаў і 74 622 грамадзяніны Латвіі, 14 001 грамадзянін Польшчы.

З 15 красавіка 2022 года Беларусь увяла бязвізавы ўезд для грамадзянаў Літвы і Латвіі, а таксама жыхароў Латвіі са статусам неграмадзянаў. 15 траўня тэрмін заезду без візаў для жыхароў Літвы і Латвіі з грамадзянствам гэтых краінаў і без грамадзянства падоўжылі да 31 снежня 2022 года. З 1 ліпеня бязвізавы ўезд быў дазволены і грамадзянам Польшчы, таксама да 31 снежня.

Паводле інфармацыі МЗС Беларусі, да 31 снежня жыхары Латвіі, Літвы і Польшчы могуць мінаць дзяржаўную мяжу ў пунктах пропуску на беларуска-латышскім, беларуска-літоўскім і беларуска-польскім участках. Скарыстацца бязвізавым парадкам заезду можна неабмежаваную колькасць разоў. Колькасць дзён перабывання ў Беларусі не павінна перавышаць 90 за каляндарны год. Для мінання мяжы без візы неабходна мець сапраўдны дакумент для выезду за мяжу, зялёную карту (пры руху аўтамабілем), поліс медычнага страхавання. Пры ажыццяўленні транзіту праз Беларусь у трэція краіны неабходна аформіць транзітную візу Рэспублікі Беларусь.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў