Беларускую асацыяцыю журналістаў узнагародзілі ўкраінскай прэміяй за абарону свабоды слова


Кажуць, беларускія журналісты – прыклад украінскім у тым, як трэба змагацца за свае правы.

Старшыня Нацыянальнага саюзу журналістаў Украіны Сяргей Таміленка (злева) і намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Беларусі Барыс Гарэцкі (справа) падчас уганаравання БАЖ Нацыянальнай прэміяй за абарону свабоды слова імя Ігара Лубчанкі. Кіеў, Украіна. 27 лістапада 2021 года.
Фота: baj.by

Сакратарыят Нацыянальнага саюзу журналістаў Украіны ўганараваў Беларускую асацыяцыю журналістаў прэміяй за абарону свабоды слова імя Ігара Лубчанкі, піша БАЖ.

Прэмія – праява салідарнасці і падтрымкі з боку ўкраінскіх калегаў, патлумачыў старшыня НСЖУ Сяргей Таміленка.

«За апошні год незалежныя беларускія журналісты падвяргаліся і падвяргаюцца грубаму ціску ўлады, сотні калегаў сталі ахвярамі збіцця і рэпрэсій, дзясяткі адпраўленыя за краты, – расказаў ён на цырымоніі ў Кіеве. – Беларуская асацыяцыя журналістаў салідарная з рэпрэсаванымі калегамі, таму рэжым Лукашэнкі пераследуе кіраўніцтва БАЖ і пазбавіў арганізацыю рэгістрацыі. Калегі з Беларусі зʼяўляюцца прыкладам для ўсіх украінскіх журналістаў, як трэба змагацца за свае правы, як быць верным каштоўнасцям свабоды слова і нашай прафесіі».

На той жа цырымоніі прэмію імя Паўла Шарамета ўручылі крымскаму журналісту радыё «Свабода» Міколу Сямёну.

БАЖ «ліквідаваны» беларускімі ўладамі разам з яшчэ больш як 270 няўрадавымі арганізацыямі. Але асацыяцыя працягвае дзейнасць у выгнанні.

Hавiны
«Вырэжам усіх мярзотнікаў, якіх вы фінансавалі». Лукашэнка выказаўся пра ліквідацыю НДА
2021.11.21 12:23

АА belsat.eu

Стужка навінаў