Журналіста Аляксандра Любенчука асудзілі да 3 гадоў зняволення


Менскі гарадскі суд 27 кастрычніка агучыў вырак палітзняволенаму журналісту Аляксандру Любенчуку: тры гады пазбаўлення волі.

Як паведамляе БАЖ, суддзя Алена Ананіч прызнала журналіста вінаватым паводле артыкулу 361-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі – «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім».

Да 2020 года Любянчук працаваў журналістам, трапляў пад арышт за асвятленне акцыяў пратэсту пасля выбараў-2020. Але апошнім часам шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гістарычна-культурную спадчыну Наваградчыны.

Любенчука затрымалі 26 траўня – забралі з вёскі Крывічы Іўеўскага раёну, дзе ён жыў. Вядома, што ў няволі ў Любенчука пагоршылася здароўе.

Меркаванні
Чарговы суд, чарговы журналіст… Канвеер не спыняецца
2022.10.24 14:34

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў