Новае масавае пахаванне знойдзена ў Харкаўскай вобласці


У Бароўскім раёне Харкаўскай вобласці знойдзена масавае пахаванне. Паводле папярэдніх звестак, у магіле пахаваныя не менш за 17 чалавек – цывільных і вайскоўцаў ЗСУ. Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацпаліцыі Украіны.

Масавае пахаванне ў Харкаўскай вобласці. 
Фота: Національна поліція України/Facebook

Аб масавым пахаванні паведамілі жыхары вёскі Капанка. Жыхары распавялі следству, што расейскія вайскоўцы збіралі целы загінулых па ўсёй акрузе. 13 красавіка іх прывезлі на двух грузавіках, экскаватарам вырылі яму глыбінёй да 3 метраў, скінулі туды целы загінулых. Пасля месца пахавання зараўнялі танкамі.

Расейскія вайскоўцы не паставілі ніводнай пазнакі на магіле і не далі гэта зрабіць мясцовым. Толькі на Вялікдзень дазволілі людзям прыйсці на пахаванне. Пазней людзі знайшлі тры крыжы і пазначылі перыметр агульнай магілы.

Масавае пахаванне ў Харкаўскай вобласці. 
Фота: Національна поліція України/Facebook
Масавае пахаванне ў Харкаўскай вобласці. 
Фота: Національна поліція України/Facebook
Масавае пахаванне ў Харкаўскай вобласці. 
Фота: Національна поліція України/Facebook

Знойдзеныя целы будуць накіраваныя на судова-медычную экспертызу. Спецыялісты працягваюць працаваць на месцы. Следчыя адкрылі крымінальную вытворчасць паводле ч. 3 арт. 110 Крымінальнага кодэксу Украіны («Замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны»).

Па меры таго, як украінскія вайскоўцы адваёўваюць назад сваё тэрыторыі, на іх знаходзяць новыя масавыя пахаванні, зробленыя расейскімі вайскоўцамі.

Аб’ектыў
«Зверствы ў Бучы не былі анамаліяй». Чарговыя сведчанні зверстваў расейскіх вайскоўцаў
2022.09.17 22:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў