Аднавілі следства па справе праваабаронцы Леаніда Судаленкі і валанцёрак «Вясны» Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенкі


У судзе Цэнтральнага раёну Гомля працягваецца судовае разбіральніцтва над праваабаронцам Леанідам Судаленкам і валанцёркамі «Вясны» Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка, паведамляюць праваабаронцы. Судовы працэс над імі ідзе з пачатку верасня.

Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца ў судзе. Фота «Гомельская Вясна»

Пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў ужо запатрабавалі пакаранне палітзняволеным праваабаронцам: для Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы – па тры гады пазбаўлення волі, Марыі Тарасенка – два з паловай гады пазбаўлення волі.

18 кастрычніка мусілі працягнуцца спрэчкі бакоў, але Марыя Тарасенка не з’явілася на суд.

Па інфармацыі праваабаронцаў, суд перанеслі на 20 кастрычніка, але Марыю не знайшлі да гэтага часу. На судзе пракуроры прасілі месяц для вылучэння крымінальнай справы супраць Марыі Тарасенка ў асобную вытворчасць, але суддзя Сяргей Салоўскі даў на гэта толькі тыдзень.

26 кастрычніка аднавілася судовае следства па крымінальнай справе супраць Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы. Прысуд будзе вынесены ў сярэдзіне лістапада.

Hавiны
Праваабаронца дапамог з дровамі вясковай сям’і, а следства палічыла гэта «арганізацыяй пратэстаў»
2021.06.05 09:58

Нагадаем, праваабаронцаў вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК). Суд праводзіць у закрытым рэжыме. Марыя знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, а Леанід і Таццяна – пад вартай з 18 і 21 студзеня 2021 года адпаведна.

Hавiны
Пракуроры запатрабавалі для праваабаронцы і валанцёрак 3 і 2,5 года калоніі
2021.10.14 09:37

АД, belsat.eu

Стужка навінаў