Затрыманы журналіст-фрылансер Андрэй Толчын


Журналіста і аператара з Гомля Андрэя Толчына затрымалі на 72 гадзіны, паведамляе тэлеграм-канал «Гомельская вясна».

Журналіст Андрэй Толчын.
Фота: Гомельская вясна / Telegram

Цяпер спадар Андрэй у ІЧУ. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

Журналіст ужо неаднаразова затрымліваўся за прафесійную дзейнасць.

Так, 11 верасня 2020 года яго затрымалі каля ягонага дому. У той жа дзень у Гомлі былі затрыманыя паўдзясятка грамадскіх актывістаў, сярод затрыманых была і журналістка Ларыса Шчыракова.

Таксама ён быў брутальна затрыманы 24 чэрвеня 2021 года ў Гомлі, калі рабіў здымкі пад СІЗА № 3 падчас суда над Міколам Статкевічам, Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам і іншымі. Тады ў яго забралі ўсё абсталяванне, а сам журналіст правёў дзень у пастарунку, на яго склалі адміністратыўны пратакол за парушэнне заканадаўства аб СМІ (арт. 23.5 КаАП).

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў