Праваабаронцы: На спявачку Мерыем Герасіменку, імаверна, завялі крымінальную справу


Спявачка Мерыем Герасіменка, затрыманая ў пачатку жніўня за выкананне песні ўкраінскага гурта «Океан Ельзи», так і не выйшла на свабоду пасля адбыцця прысуджаных ёй 30 содняў адміністратыўнага арышту. Паводле папярэдняй інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», яна ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Мерыем Герасіменку ўтрымліваюць у следчым ізалятары, імаверна, як фігурантку крымінальнай справы, мяркуюць праваабаронцы.

Якія дзеянні інкрымінуюцца спявачцы, пакуль невядома.

«Вясна» ўдакладняе, што Мерыем Герасіменка застаецца ў жодзінскай турме. Інфармацыя пра тое, што яна сталася фігуранткаю крымінальнай справы, пацвердзілася. Але паводле якога артыкулу, пакуль невядома.

Мерыем Герасіменку затрымалі 3 жніўня падчас канцэрту на вуліцы Зыбіцкай у Менску, на якім яна выканала песню «Обійми» гурта «Океан Ельзи». Праз тры дні стала вядома, што спявачцы прызначылі 15 дзён адміністратыўнага арышту. На той момант яна была ў ІЧУ на Акрэсціна. 10 жніўня дзяўчыну судзілі другі раз – ёй прысудзілі чарговыя 15 содняў. Але пасля адбыцця пакарання на волю спявачка не выйшла.

У дзень канцэрту на Зыбіцкай затрымалі і дырэктара бару, дзе ладзіўся канцэрт, Андрэя Жука, а таксама аднаго з работнікаў установы. Жука пакаралі 30 соднямі арышту.

Hавiны
«Адпусціце гэтую сітуацыю…» Палітзняволены журналіст Павал Мажэйка даслаў з турмы першы ліст
2022.09.27 12:35

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў