Казахстан не будзе выдаваць Расеі ўхілістаў ад мабілізацыі – толькі крымінальнікаў


Казахстан заявіў, што не будзе выдаваць Расеі яе грамадзянаў, якія прыехалі ў краіну, каб пазбегнуць мабілізацыі. Экстрадаваць у Расею будуць толькі крымінальных злачынцаў. Пра гэта заявіў на брыфінгу міністр унутраных справаў Казахстану Марат Ахметжанаў.

«У нас з Расеяй дамоўныя стасункі наконт прававой дапамогі, абмену асуджаных і экстрадыцыі злачынцаў. Самы галоўны прынцып тут – і ў нас, і ў Расейскай Федэрацыі – крымінальныя дзеянні. Апроч таго, вы ведаеце, што ў выпадку абвяшчэння ў вышук мы будзем выяўляць і выдаваць такіх асобаў у Расею ў парадку экстрадыцыі», – сказаў Марат Ахметжанаў.

Казахскі міністр падкрэсліў, што гаворка не пра мабілізаваных грамадзянаў. Калі такіх расейцаў будуць шукаць ваенкаматы, гэта не будзе прававою падставаю выдаваць іх Расеі.

Пра расейцаў, якія бягуць ад мабілізацыі, выказаўся 27 верасня і прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў:

«Мы мусім праявіць клопат пра гэтых асобаў і гарантаваць ім бяспеку. Гэта палітычнае і гуманітарнае пытанне. Я даручыў ураду зрабіць неабходныя захады».

Паводле МУС Казахстану, з 21 верасня ў краіну заехалі 98 тысячаў грамадзян Расейскай Федэрацыі, якія такім чынам спрабуюць пазбегнуць прызыву ў расейскае войска, каб не браць удзелу ў вайне супраць Украіны. Мабілізацыю абвесціў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 21 верасня.

Меркаванні
Ці стане мабілізацыя магілізацыяй?
2022.09.27 12:18

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў