З лагера мігрантаў у Літве знік 21 чалавек


Пасля суботніх пратэстаў у лагеры мігрантаў у Рукле, што пад Каўнасам (Коўнай), знік 21 замежнік. Магчыма, хваляванні для таго і ладзілі – каб адцягнуць увагу аховы.

Ілюстрацыйнае фота. Мігранты на літоўскай мяжы.
Фота: pasienis.lt

У цэнтры прыёму ўцекачоў у літоўскай Рукле вечарам 25 верасня былі хваляванні. Па лагеры, дзе ў модульных дамах жыве да чатырох сотняў мігрантаў, пайшлі чуткі пра забойства 11-гадовага хлопчыка паліцыянтамі. Супрацоўнікі Службы грамадскай бяспекі спынілі хваляванні з ужываннем слезацечнага газу, аднак потым недалічыліся 21 чалавека, піша Delfi.

Калі менавіта тыя людзі пакінулі лагер, невядома, але кіраўніцтва лагера не выключае, што гэта адбылася падчас хваляванняў. Камандзір Службы грамадскай бяспекі не выключае, што хваляванні ладзілі, каб адцягнуць увагу сілавікоў.

Сілавікі падазраюць, што пратэсты мігрантаў не былі звязаныя са смерцю дзіця, бо памерлы хлопец быў паралізаваны, хварэў на эпілепсію і іншыя хваробы, памёр у лякарні пасля ўсёй магчымай медычнай дапамогі.

ВІДЭА
«Ён бярэ на сябе самую брудную працу». Лукашэнка атакуе суседзяў на загад Пуціна?
2021.09.24 17:05

АА belsat.eu

Стужка навінаў