«Наша ніва»: Затрыманы Віталь Сініцкі, уласнік менскіх бізнес-цэнтраў


Паводле непацверджаных звестак, якія публікуе выданне, Сініцкі сам напісаў на сябе заяву ў падатковую, каб перастрахавацца ад затрымання, а ў выніку праверкі быў затрыманы.

Ілюстрацыйная выява.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

Кіраўнік кампаніі «Сігмаполюс» Віталь Сініцкі быў затрыманы пасля праверкі падатковай інспекцыяй, піша «Наша ніва» са спасылкай на ўласныя крыніцы. Ён не выходзіць на сувязь з 22 верасня, а ягоная жонка не хоча каментаваць звестак пра арышт мужа.

Сініцкі займае 38-е месца ў рэйтынгу паспяховых і ўплывовых бізнесоўцаў часопісу «Ежедневник». Ягоная кампанія валодае менскімі бізнес-цэнтрамі «Тытан», «Цівалі», «Арлан», «Хваля», «Анкор», гандлёвым цэнтрам «Трум» і прамысловай базай на вуліцы Гурскага, забудоўвае ўчастак на Нямізе насупраць тэатру Музкамедыі.

Як сцвярджае «Наша ніва», Сініцкі назіраў за крымінальнымі справамі аб «драбленні бізнесу», у тым ліку за затрыманнямі ў «21vek», таму звярнуўся ў падатковую з просьбай правесці праверку ягонага бізнесу наконт таго, ці не пабачаць «драблення» там. Пасля гэтага ён і знік.

Hавiны
Стала вядома, у чым вінавацяць уласнікаў «Модум», 21vek.by і «Юркас»
2021.07.25 09:30

АА belsat.eu

Стужка навінаў