Андрэй Шарэнда пра галадоўку жонкі: яны спрабуюць даціснуць Паліну


Паліна Шарэнда-Панасюк мусіла выйсці на свабоду ў пачатку жніўня. Але на яе завялі новую крымінальную справу і стварылі невыносныя ўмовы ўтрымання. У выніку жанчына, здароўе якой моцна падарванае, абвесціла галадоўку. Ежу Паліна не прымае з 23 жніўня.

Паліна разам з мужам Андрэем і сынам Стахам.
Фота: Белсат

«26 жніўня ў Паліны быў адвакат, супраць яе скончаны следчыя дзеянні – ёй выстаўлена абвінавачанне па 411-м артыкуле Крымінальнага кодэксу. На наступным тыдні крымінальная справа будзе перададзеная ў пракуратуру, а пазней у суд. У ІЧУ Рэчыцы ў яе забралі асабістыя рэчы і харчы, якія яна прывезла. У камеры, дзе яна цяпер, жудасныя ўмовы, ёй не выдалі бялізну, асабістыя рэчы – фактычна гэта карцар. Таму 23 жніўня Паліна абвесціла галадоўку. А гэта вельмі моцны ўдар па яе здароўі, яна і так вельмі слабая пасля этапаў, але яна не здаецца. Мая жонка не прызнае гэтай крымінальнай справы, яна адмовіліся знаёміцца з ёй», – распавёў «Белсату» муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда.

Паводле Андрэя, улады спрабуюць даціснуць ягоную жонку. Чакаецца, што на наступным тыдні ў Паліны будзе новы этап – у гомельскі СІЗА.

Нагадаем, што Паліна Шарэнда-Панасюк, маці дваіх дзяцей, трымаюць за кратамі з 3 студзеня 2021 года. Яна была пакараная двума гадамі зняволення паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 КК РБ («Абраза прэзідэнта»), арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»), арт. 364 («Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў»).

Hавiны
Стаў сведкам забойства і атрымаў дзесяць гадоў. Палітвязню Аляксандру Кардзюкову – 44 гады
2023.08.27 14:20

АС belsat.eu

Стужка навінаў