У КНДР часам згадваецца ў медыях пра беларускі рэжым, але агульных справаў рэжымы не маюць


Паўночная Карэя адзначае 70-годдзе спынення вайны. З гэтай нагоды ў Пхеньян запрасілі прадстаўнікоў «дружалюбных» краінаў, якімі з’яўляецца Расеі і Кітай. Рэжым у КНДР лічыць «дружалюбнай» краінай і Беларусь. У прыватнасці, у 2015 годзе міністр замежных справаў Паўночнай Карэі наведваў Менск. Абодва рэжымы ў краінах істотна адрозніваюцца, але і маюць некаторыя падабенствы, кажа ў размове з «Белсатам» кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін.

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу з лідарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам.
Фота: Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва КНДР. Крыніца: briefsmi / Telegram

У Пхеньяне з афіцыйным візітам знаходзіцца дэлегацыя Мінабароны Расеі на чале з Сяргеем Шайгу. Расейскі міністр прысутнічаў на святкаванні 70-й гадавіны спынення агню ў Карэйскай вайне і абмеркаваў з Кім Чэн Ынам «праблемы глабальнай і рэгіянальнай бяспекі».

КНДР з моманту расейскага ўварвання ва Украіну, падтрымлівае пазіцыю Масквы, а медыі паведамлялі што Масква набывае боепрыпасы ў Пхеньяна, хоць афіцыйна Пхеньян гэта адмаўляе.

Паўночнакарэйская прэса ў лік сябраў запісвае і беларускі рэжым. У 2015 годзе міністр замежных справаў КНДР наведваў Беларусь, узгадвае кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін. Навуковец кажа, што падчас сустрэчы прагучалі нейкія агульныя словы, але не прагучала пра супольныя праекты і камерцыйную выгаду ад двухбаковых стасункаў. Ні Беларусь КНДР, ні наадварот, бакі нічога адзін аднаму даць не могуць.

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу з лідарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам.
Фота: Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва КНДР. Крыніца: briefsmi / Telegram

Некаторыя эксперты кажуць, што рэжымы ў Беларусі і Паўночнай Карэі даволі падобныя. Яўген Красулін кажа, што сапраўды, некаторыя моманты падабенства існуюць, але насамрэч, сітуацыя ў КНДР і Беларусі вельмі адрозніваецца.

КНДР вельмі нацыяналістычная, у адрозненні ад Беларусі, кажа кандыдат гістарычных навук. Карэйцы падаюцца як вялікая нацыя, як вялікі народ, а ў Беларусі такога быць не можа, бо ў нас ёсць старэйшы брат, да якога мы прышчэпленыя шчыльна. І беларускі рэжым будзе на шнурку ісці за Расеяй і паўтараць расейскую рыторыку.

«Спрабаваць Беларусь пераўтварыць у Паўночную Карэю немагчыма. Рэжым КНДР працаваў дзесяцігоддзямі, я сумняюся, што ў беларускага рэжыму ёсць столькі часу», – кажа Яўген Красулін.

Аналітыка
Чачэнія, КНДР ці Данбас. Да каго больш падобная лукашэнкаўская Беларусь – 2021?
2021.08.25 09:00

Да таго ж цяжка знайсці ідэалогію ў Лукашысцкім рэжыме. Яе даўно фармулююцца, але не атрымліваецца, лічыць эксперт. Паводле яго словаў, у ідэалогіі беларускага рэжыму можна сфармуляваць толькі адную частку – гэта захаванне ўлады, гэта галоўнае. У Паўночнай Карэі таксама ёсць такі складнік, як захаванне ўлады па-першае, сям’і Кімаў, а па-другое – тых, хто атачае гэтую сям’ю. Але ёсць моцная ідэалогія, якая аформіла гэтую дзяржаву і аформіла асаблівасць рэжыму, гэта ідэалогія «Чучхэ».

«Апірышча на ўласныя сілы. Ідэалогія была сфармулявана напрыканцы 1950-1960-х гадоў і яна выцякае з таго, што рэжым у той час заснавальніка КНДР Кім Ір Сэна, жадаў чынам адгарадзіцца ад усяго Заходняга свету і ён хацеў паставіць бар’ер паміж сабою і саюзнікамі, якія аказалі дапамогу і ўнеслі асноўны ўклад у вынік Карэйскай вайны. Гэта Кітайская народная рэспубліка і Савецкі саюз. Кім Ір Сэн не жадаў, каб гэтыя дзве краіны мелі на яго нейкі ўплыў. Адсюль вынікае ідэалогія «Чучхэ», якую можна перакласці як апірышча на ўласныя сілы», – кажа эксперт.

Без акрэдытацыі
Лукашэнка будуе ў Беларусі Паўночную Карэю
2021.04.17 09:36

Гэтая ідэалогія даволі паспяховая ў першую чаргу праз магчымасць манаполіі, абсалютнай манаполіі ў інфармацыі, кажа аналітык. І ў гэтым галоўнае адрозненне сітуацыі ў КНДР і ў Беларусі. Для жыхароў паўночнай Карэі абсалютна недасягальная нейкай альтэрнатыўная інфармацыі. Там няма гаворкі пра інтэрнэт. За часам СССР, калі інтэрнэту яшчэ не было, савецкія людзі маглі атрымліваць інфармацыю праз жалезную заслону дзякуючы радыё прымачу, кажа гісторык. Савецкія ўлады глушылі перадачы з Захаду, але ў КНДР проста няма радыёпрымачоў, якія маюць вольную наладку, якія можна настроіць на нейкія заходнія крыніцы інфармацыі, ці паўднёвакарэйскія. У КНДР усё абрэзана.

«Гэта такі слоік, унутраная паверхня якога старанна зафарбаваная і непранікальная для поглядаў звонку і знутры. І вось уявіце, такая сітуацыя, гэты ізаляваны, закаркаваны слоік існуе дзесяцігоддзі, пакаленне за пакаленнем. Людзі слухаюць толькі правадыра і гэтая прапаганда непараўнальная з тым, што адбываецца ў Беларусі. Там паўсюль помнікі, партрэты, з кожнага прасу даводзіцца гэта. З пакалення ў пакалення людзі ўспрымаюць гэта і ім падаецца, што гэта натуральны лад жыцця».

І тут канечне, куды складаней, у паўночных карэйцаў выклікаць незадаволенасць ідэяй, што можа быць нейкая альтэрнатыва. У гэтым галоўнае адрозненне ў ідэалагічнай сітуацыі ў КНДР і Беларусі. Хоць як паказваюць тыя кволыя крыніцы інфармацыі, якія прасочваюцца скрозь сценкі слоіку, там існуе нейкая прастора для незадаволенасці, нейкія хоць і слабыя, невялічкія, але падмуркі для пошуку нечага іншага. І гэта, кажа эксперт не выключае, што ў любы момант у КНДР могуць адбыцца нечаканыя і цікавыя падзеі. Гісторыя такія выпадкі ўжо падкідвала.

Жэстачайшы мульт
Беларусь станецца Паўночнай Карэяй у цэнтры Еўропы
2021.03.14 19:05

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў