Сетка клінік «Новы зрок» сыходзіць з беларускага рынку


На сайце медычнага цэнтру «Новы зрок» з’явілася паведамленне аб тым, што з 28 ліпеня 2023 года сетка клінік цалкам спыняе працу і сыходзіць з рынку Рэспублікі Беларусь. Падкрэсліваецца, што гэта не рашэнне медцэнтру, а Міністэрства аховы здароўя, якому яны абавязаныя падпарадкавацца.

Медцэнтр «Новы зрок» у Гомлі.
Фота: eyes.by

«Рашэннем Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, з 28 ліпеня 2023 года сетка клінік «Новы зрок» цалкам спыняе сваю працу і сыходзіць з рынку Рэспублікі Беларусь. Прычына нібыта ў дапушчаных 13 гадоў таму ліцэнзійных патрабаваннях пры падачы дакументаў. Прыносім выбачэнні нашым пацыентам, якім не паспеем аказаць бездакорную кваліфікаваную дапамогу, – гаворыцца ў абвестцы медцэнтру – Больш за 20 гадоў працы, 0 ускладненняў, новыя тэхналогіі. Усё было зроблена для людзей Рэспублікі Беларусь. Дадзенае рашэнне не нашае, а ліцэнзійнага органу, і мы абавязаныя яму падпарадкавацца».

Калегія Міністэрства аховы здароўя 27 ліпеня прыняла рашэнне аб спыненні дзеяння ліцэнзіі УП «Медычны цэнтр «Новы зрок» на медычную дзейнасць, а таксама ліцэнзіі на дзейнасць, звязаную з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў. У ведамстве паведамляюць, што Дэпартаментам фінансавых расследаванняў былі выяўлены парушэнні заканадаўства аб ліцэнзаванні.

Hавiны
Медцэнтр «Новы зрок» пазбавілі ліцэнзіі
2023.07.27 12:42

У кастрычніку мінулага года супраць фактычнага ўладальніка медцэнтру «Новы зрок», які жыве ў Літве, і чатырох працаўнікоў медустановы была распачатая крымінальная справа за выплаты работнікам заробкаў у канвертах.

На чатырох работнікаў і фактычнага ўладальніка заведзеная крымінальная справа, а на маёмасць падазраваных накладзены арышт. Імаверна, размова ідзе пра заснавальніка медцэнтру Алега Каўрыгіна, які пераехаў з Менску ў Вільню ў 2012 годзе. У Літве клініка «Новы зрок» адкрылася ў 2009 годзе.

Hавiны
Супраць уладальніка медцэнтру «Новое зрение» распачатая крымінальная справа
2023.04.17 19:48

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў