На Алтаі разбіўся верталёт. Паводле папярэдніх звестак, загінула беларуска


У Расеі на Алтаі ў чацвер, 27 ліпеня, зазнаў катастрофу верталёт. Паводле папярэдняй інфармацыі праваахоўных органаў РФ, загінула грамадзянка Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС Беларусі.

На месцы катастрофы верталёта.
Фота: МНС РФ

«Паводле папярэдніх звестак праваахоўных органаў Расеі, у выніку крушэння верталёту на Алтаі загінула грамадзянка Беларусі. Амбасада падтрымоўвае кантакт з расейскімі кампетэнтнымі органамі і сваякамі загінулай. Выказваем шчырыя спачуванні і падтрымку родным і блізкім загінулай беларускі», – праінфармавалі ў МЗС.

27 ліпеня ў населеным пункце Цюнгур Усць-Каксінскага раёну пры заходзе на пасадку верталёт МІ-6 закрануў электралінію, пасля чаго ўпаў і загарэўся. На борце былі 15 чалавек, з іх 6 загінулі і яшчэ 7 пацярпелі.

Расейскі тэлеграм-канал «Mash» апублікаваў відэа падзення верталёта.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў