Пуцін пацвердзіў, што паедзе на саміт G20. На ім павінен выступіць Зяленскі


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прыняў запрашэнне ад прэзідэнта Інданезіі Джока Ўідода прыняць удзел у саміце краін «Групы дваццаці» які пройдзе на востраве Балі 15-16 лістапада. Аб гэтым паведаміў памочнік кіраўніка расейскай дзяржавы Юрый Ушакоў, перадае «Интерфакс».

У саміце таксама павінен прыняць удзел прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Саміт G20.
Фота: 300gospodarka.pl

На пытанне журналістаў, ці даў расейскі бок адказ на запрашэнне на ўдзел у саміце G20, Ушакоў адказаў: «Так, мы пацвердзілі, што наш удзел прадугледжваецца».

«Яны пакуль запрашаюць у вочным фармаце. Яшчэ часу шмат. Спадзяюся, што пандэмія дазволіць правесці гэтае мерапрыемства ў вочным фармаце», – сказаў Ушакоў.

Таксама Ушакоў падкрэсліў, што Інданезія, якая прымае саміт сёлета, усё роўна запрасіла Пуціна, нягледзячы на ​​ціск Захаду адклікаць запрашэнне для Расеі.

Раней прэзідэнт ЗША Джо Байдэн асабіста прасіў прэзідэнта Інданезіі не дапусціць удзелу Пуціна ў саміце гэтага года, а таксама пераконваў, што Расею трэба ўвогуле выключыць з гэтага фармату.

У канцы красавіка ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім Джока Ўідода запрасіў яго прыняць удзел у саміце – на гэтым настойвалі прадстаўнікі ЗША. 27 траўня Зяленскі пацвердзіў, што прыме ўдзел у саміце і тады выказаў спадзяванне, што Пуціна там не будзе.

Аналітыка
Новы віток эскалацыі. Што трэба ведаць пра пагрозу ўцягвання Беларусі ў вайну супраць Украіны
2022.06.27 20:03

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў