«Bloomberg»: Расеі ўпершыню з 1918 года абвесцілі дэфолт замежнага доўгу


У Расеі ўначы адбыўся дэфолт суверэннага доўгу ў замежнай валюце праз уведзеныя санкцыі, якія зрабілі немагчымымі плацяжы замежным крэдыторам, паведамляе агенцтва «Bloomberg». У нядзелю скончыўся ільготны перыяд купонаў еўрабондаў. Міністр фінансаў Расеі назваў абвяшчэнне дэфолту фарсам.

Долары ЗША.
Фота: АВ / Белсат

На працягу месяцаў РФ знаходзіла шляхі абыходу санкцыяў, уведзеных пасля ўварвання ва Украіну. Але ў канцы нядзелі скончыўся ільготны перыяд для выплаты адсоткаў памерам 100 мільёнаў долараў ЗША да 27 траўня, што лічыцца дэфолтам у выпадку пропуску плацяжу.

Як піша выданне «Bloomberg», гэта прыкмета таго, што краіна ператвараецца ў «эканамічнага, фінансавага і палітычнага ізгоя».

З пачатку сакавіка валютныя рэзервы Цэнтральнага банку РФ застаюцца замарожаныя, а найбуйнейшыя банкі адарваныя ад сусветнай сістэмы. Улічваючы шкоду, якую санкцыі ўжо нанеслі расейскай эканоміцы і рынкам, дэфолт, хутчэй, сімвалічны.

Расея афіцыйна адмовілася прызнаваць дэфолт, зрабіўшы заяву, што мае сродкі пакрыць запазычанасці, але не мае магчымасці зрабіць аплаты.

Hавiны
Мінфін ЗША: «Расею чакае гістарычны дэфолт, калі яна не захоча спыніць вайну»
2022.04.05 17:46

Нагадаем, што на мінулым тыдні Расея абвесціла, што збіраецца перайсці на абслугоўванне свайго непагашанага суверэннага доўгу 40 мільярдаў долараў у расейскіх рублях, крытыкуючы форс-мажорную сітуацыю, якую, на меркаванне Крамля, штучна стварыў Захад.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў