У Магілёве пастанавілі зліквідаваць завод-банкрут «Строммашына»


Эканамічны суд Магілёўскай вобласці пастанавіў зліквідаваць завод «Строммашына» – некалі буйное машынабудаўнічае прадпрыемства. Маёмасць заводу цяпер распрадаюць. Ліквідацыя мусіць завяршыцца да 1 кастрычніка, паведамляецца ў Адзіным дзяржаўным рэестры звестак аб банкруцтве.

Завод «Строммашына». Магілёў, Беларусь.
Фота: «Машэка» / masheka.by

Справу аб банкруцтве «Строммашыны» завялі яшчэ ў 2015 годзе. З таго часу завод, што належыць дзяржаве, спрабавалі выратаваць, ладзілі санацыю, якую некалькі разоў адтэрміноўвалі, аднак рады не далі.

У пастанове Эканамічнага суда Магілёўскай вобласці адзначаецца, што напрыканцы 2015 года «Строммашына» была вінная крэдыторам больш за 11 млн 200 тысячаў рублёў. Падчас санацыі запазычанасць паменшылася на 1 млн, аднак пры гэтым «за перыяд санацыі ад дзейнасці даўжніка ўтварылася пазачарговая запазычанасць у суме 14 млн 248 тысячаў рублёў».

Цяпер маёмасць заводу распрадаюць, каб хаця б часткова вярнуць даўгі крэдыторам.

Hавiны
Быхаўскі кансервавы завод-банкрут не змаглі прадаць, кампанію ліквідуюць. Пазыкаў на 11,4 млн рублёў
2022.12.24 10:48

Частку тэрыторыі «Строммашыны» аддадуць гораду, а нерухомасць прададуць адзіным лотам з абавязковай умовай змянення функцыянальнага прызначэння будынкаў. 700 работнікаў заводу пяройдуць на БелАЗ, піша партал «Машэка».

На прадпрыемстве выраблялі жалезабетонныя шпалы, выпускалі будаўнічыя краны і горныя машыны, трывала супраца з «Беларуськаліем». Прадукцыю некалі прадавалі ва ўсе краіны СНД.

Каментар
Гучнае адкрыццё заводу ў 2013-м і яго банкруцтва ў 2023-м. Але вінаватых у марнатраўстве няма
2023.04.19 07:30

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў