Зборныя Беларусі і Расеі па хакеі адхілілі ад удзелу ў ЧС-2023


Зборныя Беларусі і Расеі прапусцяць чэмпіянат свету па хакеі 2023 года, пра гэта паведамляецца на сайце Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF). Каманды могуць адправіць з элітнага ў першы дывізіён, паведамляе «Трыбуна».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: iihf.com

У лютым Расея і Беларусь былі адхілены ад міжнародных турніраў да верасня бягучага году.

Таксама Расея была пазбаўлена права на правядзенне ЧС. Раней права правядзення турніру атрымаў Санкт-Пецярбург, але сёлета IIHF скасавала рашэнне з-за ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну, а пазней перадала яго Фінляндыі і Латвіі. Таксама ў Расеі адабралі права на правядзенне МЧМ-2023, які павінен быў пачацца ў канцы снежня ў Новасібірску і Омску.

На апошнім кангрэсе IIHF была прынята пастанова адхіліць зборныя Беларусі і Расеі ад удзелу ў ЧС-2023. Каманды могуць адправіць у другі дывізіён у будучым.Апроч таго было прапанавана змяніць бягучы фармат першага дывізіёна, дзе зараз у групах А і В выступаюць па пяць каманд. Зборныя, якія занялі першыя два месцы ў групе А, выходзяць у вышэйшы дывізіён.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў