Для грамадзян Літвы і Латвіі будуць скасаваныя ўсе ковідныя абмежаванні на мяжы


Беларусь працягне бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы і Латвіі да канца 2022. Апроч таго было прынята рашэнне скасаваць усе ковідныя абмежаванні на мяжы. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з прадстаўнікамі ўрада, паведамляе «БелТА».

Беларуская мяжа.
Фота: rgazeta.by

Лукашэнка паведаміў, што будуць скасаваны ўсе ковідныя абмежаванні для жыхароў Літвы і Латвіі пры ўездзе ў Беларусь. У тым ліку прынята рашэнне аб скасаванні ПЛР-тэстаў для ўезду.

Таксама стала вядома, што з улікам «пазітыўных водгукаў і шматлікіх пажаданняў замежных грамадзян» было прынята рашэнне аб прадаўжэнні да канца 2022 года права бязвізавага ўезду, выезду і знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь для грамадзян Літвы і Латвіі.

Раман Лугосўкі belsat.eu

Стужка навінаў