Бацькам Маргарыты Ляўчук сілавікі прапаноўвалі запісаць відэа, каб яна не займалася палітыкай


Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук паведаміла ў Instagram, што ейным бацькам прапанавалі запісаць відэа з просьбай аб тым, каб яна перастала займацца палітыкай.

Спявачка Маргарыта Ляўчук.
Фота: ГР / Белсат

«Таму я працытую аднаго вядомага чалавека: я стамілася, я сыходжу. Займацца каханнем. А каханне – гэта і ёсць мая Беларусь», – заявіла ў адказ яна.

Артыкулы
У Беларусі затрымалі бацькоў Маргарыты Ляўчук і разграмілі кватэру блогера Андрэя Павука
2022.05.26 14:21

Ранкам 26 траўня сілавікі затрымалі бацькоў спявачкі Маргарыты Ляўчук у ейнай роднай вёсцы Страдзеч Берасцейскага раёну. Іх асудзілі за «непадпарадкаванне міліцыі» і аштрафавалі на суму, эквівалентную $ 4 тыс. Увечары іх адпусцілі.

Таксама сілавікі зладзілі ператрус у кватэры блогера Андрэя Павука. Былая жонка Андрэя Павука паведаміла, што іхную кватэру фактычна разграмілі.

Нагадаем, у лютым стала вядома, што Маргарыту Ляўчук абвесцілі ў вышук як абвінавачаную ў справе пра «здзек з дзяржаўных сімвалаў». Таксама ў вышук трапіў ейны партнёр з дуэту «Красная зелень» Андрэй Павук.

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў